Заказнік Котра

Котра
Паштовая марка Беларусі «Прырода запаведніка „Чапкяляй“ і заказніка „Котра“» (сумесны выпуск Беларусі і Літвы)
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 10 584 га
physical
Котра
Котра
physical
Котра
Котра

Котра — рэспубліканскі ландшафтны заказнік, які змяшчаецца на поўначы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў вярхоўях ракі Котра на адлегласці 30 км ад горада Шчучын. На поўначы прымыкае да тэрыторыі Літвы[1].

Котра мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння з 21.10.02 і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй. Котра ўтварае адзіны прыродны комплекс з запаведнікам «Чапкяляй» Літвы і сумесна з ім мае статус трансмежавай Рамсарскай тэрыторыі[2]. З аднаго боку на іншы мігруюць жывёлы і птушкі, рака Котра працякае па мяжы і дрэнажуе балотныя ўгоддзі дзвюх краін.

Плошча заказніка складае каля 10 з паловай тысяч гектараў, з якой лясы займаюць 92,3 % плошчы. Вялікая плошча нізінных і пераходных балот — 419,9 га. Адносна невялікая тэрыторыя занятая водамі: у прыватнасці, тут знаходзіцца возера Бершты — 151 га[1].

Фаўна[edit | edit source]

У заказніку адмечана 124 віды наземных пазваночных жывёл: 26 відаў сысуноў — лось (Alces alces), казуля (Capreolus capreolus), рысь звычайная (Lynx lynx), дзік (Sus scrofa), барсук (Meles meles), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), воўк (Canis lupus), бабёр еўрапейскі (Castor fiber), 85 — птушак, 5 — рэптылій, 8 — амфібій[2].

Флора[edit | edit source]

Тут растуць каштоўныя комплексы дубовых, ясеневых, кляновых, яловых і хваёвых лясоў. На тэрыторыі заказніка сустракаюцца адзінкавыя векавыя дрэвы дуба звычайнага (Quercus robur), асабліва каштоўныя чорнаальшаннікі. З 9 тыпаў чорнаальховых лясоў у заказніку выяўлена 6. Раслінны свет прадстаўлены 633 відамі вышэйшых сасудзістых раслін. Выяўлены шэраг рэдкіх і ўнікальных для рэгіёну відаў, якія маюць мяжу арэалу ў межах заказніка або паблізу яго.[1][2]

Выкарыстанне[edit | edit source]

У заказніку дазволена паляванне, збор ягад і грыбоў[1].

Выбітнасці[edit | edit source]

  • Помнік на месцы спаленай фашыстамі вёскі Агародзішча, дзе загінулі 147 мясцовых жыхароў
  • Два археалагічныя селішчы каменнага і бронзавага веку адпаведна[1]

Населеныя пункты[edit | edit source]

Бліжэйшыя населеныя пункты — Падбершты, Бершты, Матылі, Ганелькі, Даўбенькі, Замошша, Дудкі, Стралкі, Рыскі, Раманова.

Зноскі